epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Петрусям

Гляджу на вас я, Петрукі, –

Вас не кранула часаў змена,

І выгляд ваш якраз такі,

Што вам і мора па калена.

 

На вашым здымку ўсё ў парадку,

І кожны з вас тут Апалон.

Сказаць жа трэба праўду-матку:

Узяў вас Бахус у палон.

 

10/ІХ 1940


10.09.1940

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 3 : Вершы, 1939―1945