epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Петрусю Броўку

Памяну шчырым словам Пятруся –

Петрусёк-галубок, пабажуся,

Што і сэрца маё і душа мая ўся,

Ну, ляжыць да цябе, Петруся.

І люблю я цябе, паважаю.

Няхай будзе ў паэзіі больш ураджаю!

 

Дружна ў ногу з табой мы ішлі,

Як сябры, хоць не роўныя ў годах.

І як добрыя дзеці зямлі,

        Адно мелі, браток, у прыгодах:

 

Яшчэ далей, глыбей і гучней

Пашыраць нашу праўду па свеце –

Верны ленінскай партыі рэй

Зацвярджаць, яго мець на мэце.

 

Дык працуй тры разы дваццаць пяць,

Не губляючы здольнасці, сілы,

І дазволь мне абняць, прывітаць,

Петрусёк дарагі мой і мілы.

 

21/ХІ 1951


21.11.1951

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4