epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Пісьмо з Нямеччыны

З Нямеччыны праклятай

Пішу да вас, браты.

Пішу, як з нашым братам

Абходзяцца каты.

 

Жывём мы ў бараках,

І дзень, і ноч у ярме,

Нас кормяць, як сабакаў,

І бʼюць, хто чым зарве.

 

Грызуць нас вошы, блохі,

        Нас косіць халярын,

А хлеба і за грошы

Не купіш грам адзін.

 

Старая і малая

З нас кпіцца немчура,

Дабіла Мікалая,

Што доўга не ўміраў.

 

А Олю із-пад Брэста,

Што розаю цвіла,

Немец абнячэсціў,

        Немец абсмяяў.

 

Ўцякайце ад напасці,

Хай злыдням гэты «рай»,

Хай я такі няшчасны,

З пашанай – Мікалай.

 

1944


1944

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 3 : Вершы, 1939―1945