Ў хмарцы сонца заблудзіла,
Ціха ўсюды, парна так.
Сціхла поле, як магіла;
Ў агародзе знікнуў мак.
Што мінута – ўсё цямнее.
Гу-у!.. – Грыміць далёка гром.
Сэрца бʼецца, сэрца млее –
Каб не скрыўдзіла дажджом!
Крэхчуць жабы у балоце,
Як замлела ўся зямля.
А ў калясцы, ў пазалоце,
Ў хмарах едзе ўжо Ілля!
Ажно страшна, сумна стала.
І сярдзіта ж хмар напасць!
Каб нас градам не скарала!
Ну, то будзе, што Бог дасць...
1906–1907