epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

С.І. Л-чу.

Доктар дзівосны,

Мой друг-галубок!

Ткуць вакол кросны –

Хтось знойдзецца злосны

Ды дзякуй табе за «слупок».

 

Не зробіць ён шкоды,

Падыме настрой.

А колькі ж тут асалоды.

З табой я заўсёды –

Я – прыяцель твой.

 

17/Х 1955


17.10.1955

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4