Мой мілы дружа, мой Сярожа!
Ты мне ў Ташкенце ўсіх дарожай.
Мне пакідаць цябе так шкода,
Цябе, паэта-сумазброда.
Ды я жыву святой надзеяй,
Што добры вецер нам павее
І мы ў палатах Гадунова
Аб Беларусі скажам слова.
Бывай, браток, жыві багата —
Мы адсвяткуем наша свята.
27/І 1942