epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Сябру-бедаку

Брат мой, стомлены нягодай,

Не знікай душою:

Не адны мы, не адны мы

Бедакі з табою!

Брат! Не нам адным так кепска

Ў жыццю павялося,

Не адным нам, любы, шчасця

Ў рукі не далося;

Не адны мы на дарогах

Сілы пагублялі,

Не ў адных нас маладыя

Дні папрападалі;

Не адны мы непрытульны,

Як чужыя дзеці.

Многа-многа адзінокіх,

Як мы, сірат ў свеце!

 

[1919]


[1919]

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938