Ты памрэш, цябе не будзе,
Пахаваюць труп на грудзе,
Ураніўшы колькі слёз.
Над гарбом зямлі пастылай,
Над прасцецкаю магілай
Пара вырасце бяроз.
Пры дарозе на кургане
Толькі крыжам болей стане,
Лішнім прыкладам ў нагах.
Цяжкі камень сцісне грудзі,
І забудуць скора людзі,
Чый пакоіцца тут прах.
1911