epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Сяргею Гар...(адзецкаму)

Ну, што ж? Да дна пʼю гора чашу, –

Нямала ўжо зазнаў я зла.

Найшла граза, і дружбу нашу

У мутнай плыні заліла.

 

Хвалюе прыкрае здарэнне:

Стаю, як быльнік, на мяжы

Ды ўсё пытаю ў недаўменні:

Чаму так сталася, скажы?

Сам гліняны, сэрца – цэгла,

Хоць ты гаўняк сабачы,

А свету з-за сябе не бачыш.

 

[8/Х 1941]


[08.10.1941]

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 3 : Вершы, 1939―1945