epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Сяргею Гарадзецкаму

Ці так, ці сяк, а мы сябры:

І я стары, і ты стары,

І ты адзін, і я адзін,

І сходзіцца дарога наша ў клін.

Наш лёс – глядзець ужо назад.

Што скажаш новага, мой брат?

 

Адшумелі вёсны,

Адзвінелі песні,

Ператканы кросны –

Моладасць не ўскрэсне!

 

Няхай так, ды носа

Вешаць нам не трэба:

Шлях многагалосы,

Ласкі поўна неба.

 

24/ІІІ 1947


24.03.1947

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4