Чаго спадзяецца
Паэт ад паэта
У дзень імянін?
Адказ, мне здаецца,
На гэта
Адзін:
Паэзіі слова —
Даніна адна,
Другая даніна —
Бутэлька віна.
Хоць дар мой не дужа
Іскрыст і багат,
Табе ж яго, дружа,
Прыношу, як брат.
Красуйся ж, мой геній,
Жыві і пішы
І для кішэні,
І для душы!
18/VII 1942