epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

[Што цяпер за жыццё простаму народу?]

 

– Што цяпер за жыццё простаму народу? Гарэлка цяпер дарагая, а выпʼяш паўбутылак, так і ў галаве ні зашуміць, толька яшчэ больш захочаш. Прапʼеш цэлы рубель альбо асьміну жыта і так пʼяным ні будзяш.

– За паншчынаю лепяй было. Хоць, бывала, і дастанецца ад пана палак з дзесятак, за то за дзесятку так напʼешся, што і дадому ні патрафіш.

– Ну, гэта яшчэ ні бяда! – сказал другой М. – Нехай праваліцца гэта гарэлка, калі з голаду трэба памерці. Што ні год, то ўсё горш становіцца. Мусіць, скора канец света будзя. Бацька возстае на сына, сын на бацька. Раз М. упіўся, прыйшоў дадому і пачаў буяніць з сынам і нявесткаю. Сын ні даў яму есці і выгнаў бацьку вон із хаты. «Ідзі, – кажа, – туды, куды занёс асьміну жыта, і там начуй». Г., нідоўга думая, запрог кабылу і паехаў у воласць падаваць сына на суд.

Прыехаўшы із воласці пʼяны, прывязаўся к нявестке і даў-такі добра ёй, так што на другі дзень яна звергла.

– Цяпер земшчына німала духу аднімя. Учора былі ў воласці і земскі начальнік прыказаў, каб каждае обшчаства паставіла хлебныя магазыны і сабіралі хлеб ад душы па 4 п<уды>. Цяпер хоць памірай. Добра таму, у каго зямлі многа, а сямʼя малая. А як у мяне зямлі дзве дзесяціны, а сямʼі дзесяць душ. Сабяры з поля, вымалаці да і аддай у магазын усё, а сам сядзі без хлеба.

– Але ж цяпер старшына і пісар добрыя сталі. Ужэ ім ні то, што было ўпярод. Ужэ ні скажа старшына: «Пайдзі, прынясі паўбутылак, тагды тваю жалабу запішу». Раз я згубіў квітанцыю і пайшоў у воласць прасіць у старшыны, каб выдаў удаставерэнье аб лічнасці. Старшына мне знакомый, ні раз і гарэлку з нім піў, яшчэ як ён старшыною ні быў. А цяпер прыйшоў я ў воласць, а старшына кажа: «Я цябе ні знаю». Доўга я яго прасіў, а ён і гаварыць ні хоча. «Пайдзі, прынясі паўбутылак», – шапнуў мне падашэдшы стараста. Як толька я прынёс паўбутылак, старшына стаў гаварыць і нават папытаў, як жонка, дзеці маюцца.

Напіўшыся гарэлкі, старшына прыказаў памоцніку пісара напісаць удаставерэнье, а сам выйшаў. Як толька ён выйшаў, памоцнік кажа: «Пайдзі к старшыне, няхай ён табе напіша. Ты паўбутылак яму прынёс. А я за што буду пісаць». «Панічыку, – пачаў прасіць я, – памілуй, ні капейкі ў кішэні німа». «А мне што за дзела, што ў цябе грошай няма. Калі захочаш прынясці паўбутылак, так і ў жыда Моські пазычыш». Я бачу, што на дварэ ўжэ вечарэя, да і нічога з мае просьбы ні выйдзя, пайшоў к жыду, пазычыў саракоўку і купіў яшчэ памоцніку паўбутылак.

– Ох, цяпер ім ні то будзя. Ты чуў, што старшыну М… воласці за гэта ў астрог узялі.

– Да што нам з гэтага, што старшынам будзя горш, усё роўна нам ні будзя лепш.

– Эх ты, дурань стары, нічога ты ні панімаяш. Ты, як відна, лішнюю чарку выпіў. От ты, пʼяніца, як прапʼеш увесь свой хлеб, так тагды прыдзяцца і паследнюю сарочку аддаць на старшынову кішэню да на рот. Тагды з голаду акалеяш.

Цяпер, калі земскі пад носам, ні прыйдзя старшына к табе ў хату і ні скажа жонцы: «Пячы, баба, кілбасу, а то ў астрог пасаджу».

Идя по улице, крестьяне натолкнулись на К., который шел из волостного правления, где был посажен в тюрьму.

Около трех производилось дело о построении приходской школы; но крестьяне не соглашались. Несколько раз были призываемы в волостное правление, где их насильно заставляли расписаться. Конечно, насильно их заставить не могли, хотя сажали в тюрьму.

Вот этот то К. и был посажен в тюрьму за то, что не хотел, или, вернее сказать, не умел расписаться, потому что был неграмотный. Встретившись с ним, крестьяне начали расспрашивать, что слышно в волости.

– Нехай праваліцца гэта воласць з старшыною разам. Насілу выбраўся, чуць ні ўходалі мяне там. «Распішыся, – крычаць, – а то ні пусцім». Я і бажыўся, і кляўся, што ні ўмею пісаць, а яны: «Не, ты ўмеяш, да ні хочаш».

Калі людзі ні захочуць з голаду памерці, то ні сагласяцца ставіць школу. На якога чорта гэта школа. Ёсць а<д>но ўчылішча, і будзя з нас. Пражылі мы нек свой век няграматные, пражывуць і нашы дзеці. Што з гэтае граматы? Усё роўна мужык панам ні будзя, а толькі істрацішся да паследняй капейкі, а пользы ні на грош.

[1900-1906]


[1900-1906]

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 6