* * *
Толькі стогне зямля,
Толькі вецер шуміць,—
У нашым бедным краі
Усюды ночка ляжыць.
Што ж? Сцяліся, туман,
Покі восень стаіць:
Восень — свята тваё,
Ўсюды цемень ляжыць.
Не маўчы ж ты, сава,
Ў цёмным лесе гукай,
Ведай, ночка — не год,
Заварушыцца гай...
[1910]