epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

У мяцеліцу

(Са зборніка «Другое чытанне для дзяцей беларусаў»)

Ох, густыя былі хмары!

І валіў жа белы снег!

Ну, канец, я думаў, будзе:

Бог скараў мяне за грэх.

 

А наўкруг ляжала поле.

Цемень, ноч... Загінуў след.

Бура песні так спявала, –

Думаў я, сканчоны свет.

 

Нікнуў дух, і сэрца ныла.

Страх мяне апанаваў;

Думаў я, што вецер ў полі

Мне магілу гатаваў.

 

Але бліснуў месяц ясны,

Мне дарогу асвяціў,

А сабачы брэх далёкі

Праважатым маім быў.

 

1906–1907


1906-1907

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 1: Вершы, 1898―1910