* * *
Усміхнулася, зардзела
Глыб бяздонных небясоў,
Ясным сонцам зазіхцела,
Тканку тонкую адзела
Чуць-чуць значных аблакоў;
Як прад шлюбам маладая,
Паднядзелілась яна
І на землю пазірае,
Ўсюды жыцце выклікае,
Ціхай радасці паўна.
А з зямлі ёй на спатканне
Песні жаваранкі шлюць
Ад усходу да змяркання,
І лясы ёй прывітанне
Верхавінамі гудуць.
1914