epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Вялікаму Сталіну

Хоць выбіта наша жыццё з каляіны,

Хоць гора зазналі мы шмат,

Адно памятай, мілы брат:

Наш шлях найвярнейшы, і шлях ён адзіны.

Ідучы тым шляхам, мы пройдзем праз горы,

Праз ветры балот і трушчоб,

Праз труднасці ўсе, што ні было б:

Наш шлях асвятляюць крамлёўскія зоры.

 

Вядзе ж нас рука чалавека, якому

        Не знойдзецца роўных нідзе,

Ён – наша апора ў бядзе,

І крыўдзіць народ свой не дасць ён нікому,

 

І тою ж рукою ён піша законы.

Дыктуе іх розум, святло,

Каб зла на зямлі не было,

Каб сцяг развяваўся над светам чырвоны.

 

Жыві ж ты на радасць нам доўгія годы,

Вялікі наш друг-правадыр!

Сталін, ты – праўда і мір!

        Сталін, ты – сімвал братэрства і згоды!

 

15/І 1947


15.01.1947

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4