epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Вясною

З лазурных чыстых небясоў

Прыветна сонейка глядзіць,

Ва ўсе канцы лье блеск лучоў,

Цяпло і свет зямлі дарыць.

 

І кліча к жыццю ўсё стварэнне

З сваёй крыштальнай вышыні,

І будзіць кліч той аддаленне

Прызывам радасным вясны.

 

І перша жаваранка Божа

  Запела ціха аб вясне,

Паліўся срэбрам спеў прыгожа

Ў далёкай сіняй вышыне...

 

Глядзіць прыветна з неба сонца,

Як бы матулька на дзяцей,

І лёгка, лёгка так бясконца,

І бʼецца сэрца весялей.

 

15/І 1910


15.01.1910

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 1: Вершы, 1898―1910