epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

З дарогі

Дым бялявы, дым празрысты

Тчэ ў паветры паравоз,

І бяжыць у даль імглісту

Рад заплаканых бяроз.

 

Лес і гай, палі і логі,

Луг, узгоркі і груды,

Крыж, крыніцы і дарогі —

Ўсё паўнюсенька жуды...

 

А на сэрцы так маркотна;

Жаль ў душы і ў сэрцы жаль...

І здаецца, ў тон гаротна

Мне уторыць гэта даль.

 

24/VIII 1914


24.08.1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938