epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

З мінулага

Ці то сон быў, ці то мары,

Ці то было з намі?

Наплывалі ў небе хмары,

І гулі грамамі,

І паволі над балотам

Крылле разнімалі,

І магутным цяжкім лётам

Небакрай займалі.

А над імі так ласкава

        Сонейка зіяла,

Ўсё вясною малажава,

Гожа выглядала.

Мы сядзелі, нам спявалі

Нашых думак роі,

І над намі сакаталі,

Гаманілі хвоі.

Ці то сон быў, ці то чары,

        Падарункі мая?

Ці то нам складала мары

        Сіла маладая?

 

[1915]


[1915]

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938