(Алесьцы Я-ч)
Што носіць у мыслях Алеся?
Аб чым яна тужыць? аб чым?
І што яна тоіць у смесе,
Нібы бестурботным такім?
Я ведаю – нешта трывожыць
І штось непакоіць яе,
І часам у вочках прыгожых
Кладзе сум адбіткі свае.
Прамоў жа мне шчырае слоўка
І праўду ўсю чыста скажы.
Дык чым жа занята галоўка?
Стаіш на якім рубяжы?
20/І 1946