epub
 
падключыць
слоўнікі

Ян Чачот

На прыезд Адама Міцкевіча

Едзе міленькі Адам,

Глядзеце, а онь, а онь,

Ды ён харашэнькі сам,

Пад нём ? вараненькі конь.

 

Золатам пояс ззяе,

Аж ад блеску сніг тае,

На шапцы сіні баран, ?

Хто бы думаў, што ён пан!

Так адзет харашэнька,

Едзе, едзе барздзенька.

Г а й д а!

 

Адчыняйце ж варотца!

Да ужо ж на двары Адам.

Да прымайце ж малотца,

Да кажы ж, ці здароў сам?..

 

Да як сен табе дзее?

Ці заўсёды быў вясёл?

Гавары, ёна успее

Тым часам накрыці стол.

 

Будзем есці каўбасы,

Смачну гарылачку піць,

Песнь вазьмём на галасы

І будзем весела жыць,

Жыць etc.

 

Не так нам сонка ясна

Блішчыць, як цябе нет.

Радасці ішчам напрасна,

Увесь нам няміл свет.

 

Салавей не так нам пее,

Рожы не пахне цвет.

Не так нам бела лялея,

Калі цябе тут нет.

 

Без цябе усё тут смутна,

Па табе плача гай,

І рэчкі плывуць мутна,

У жалобе увесь край.

 

Наш ты міленькі Адам,

Насмуціў жа ты нас досць.

Наградзі смутак нам

І будзь у нас доўга госць.


1819

Тэкст падаецца паводле выдання: Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Частка першая (другая палова XVIII - першая палова ХІХ стст). Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці "Беларуская філалогія". - Мн., 2006. - 224 с.