epub
 
падключыць
слоўнікі

Ян Чачот

«Покуль сонца ўзыдзе...»

Покуль сонца ўзыдзе,

    Раса выесць вочы;

Кепска, як аконам

    Лаяць, біць ахвочы.

 

Пане ты наш, пане!

    Будзь жа нам ласкавы,

Не дай аканома,

    Што асцёбаць жвавы;

 

Хто мужычкоў глуміць,

    Надвое варожыць:

Грош пану ў кішэню,

    А два сабе ўложыць.


1825-1844?

Тэкст падаецца паводле выдання: Беларуская літаратура : хрэстаматыя / [складальнікі: У. В. Адамчык, М. В. Адамчык]. - Мінск : Сучасны літаратар, 2004. - 1007 с.