epub
 
падключыць
слоўнікі

Ян Скрыган

Памяць

Ленінскі праспект. Надвячорак. Рэпетыцыя перад рэвалюцыйным святам. З Цэнтральнай плошчы на вуліцу выйшаў узвод музыкантаў у будзёнаўскіх шапках, у шэра-суконных шынялях. І калі зайгралі яны «Веди ж, Буденный, нас смелее в бой», перад вачыма імгненна бліснулі дні акрыленай смеласці і таго дзіва, якое завецца рэвалюцыйнай рамантыкай.

І сэрца затрапяталася салодкім болем шчасця, што ўсё гэта нейкім крайком дакранулася і да твайго маленства.

1973


1973