epub
 
падключыць
слоўнікі

Ян Скрыган

Забытае дзіва

На праспекце, на скрыжаванні, стаіць цуг легкавых машын, спыненых чырвоным светафорам; на тратуарах— тоўпішча спыненых людзей. Аказваецца, дзеля каня, запрэжанага ў парожні балагольскі воз. Конь імкліва перабягае вуліцу, высока ўскідваючы ногі, весела паставіўшы вушы,— рыжа-ільсняны, дагледжаны, гладкі, першабытна-прыгожы,— як бы хочучы паказаць, што людзі несправядліва забыліся на яго, насяліўшы горад толькі машынамі.

1972


1972