epub
 
падключыць
слоўнікі

Ян Судрабкалн

З запісной кніжкі

І
ІІ


І

— Мая перавага заўсёды,— дзень кажа.—

На золку крамяным маглі вы дзівіцца;

Мой водбліск зіхціць на маліне, пшаніцы...

— Мая перавага заўсёды,— дзень кажа,—

— Спяшаецца змрок ад сваіх уладанняў,

Як зорка чырвоная вынырне ўранні.

— Мая перавага заўсёды,— дзень кажа,—

Растуць і растуць мае цёплыя рукі,

Зямлю абдымаюць да болю, да мукі...

— Мая перавага заўсёды,— дзень кажа,—

Са мной нараджаюцца ў сэрцы надзеі:

Да кроплі святла — для людзей, для

людзей.

 

ІІ

Хачу жураўлём стаць, змарнелым,

галодным,

Што з выраю крык зноў прынёс жураўліны

І ў родным балоце дасвеццем халодным

Прамёрзлыя сквапна дзяўбе журавіны.

О як па душы кіслых ягад гаркота

З тых купін імшыстых, дзе ногі хадзілі!

Як боль несціханы, як весняя нота,

Ляці, мой шчымлівы наказ, на радзіму:

Снуюць журавы цераз моры і рэкі —

Мы ж вернемся ў край свой навекі, навекі.


1969

Пераклад: Сымон Блатун
Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 220
Крыніца: скан