epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Асёл і навука (Байка)

Аслова невуцтва не раз

Служыла дурням за паказ; —

Дык вось нарэшце узялі

Асла ў навуку аддалі

І сталі ўчыць яго чытаць,—

Вучылі нават і пісаць.

Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў,

Што кніжкі ўсе, як сена, з’еў

І столькі ў гэтым скарыстаў,

Што горш убоістым ён стаў!..

-----

Людзям ёсць тут такі прымер

(Ёсць людзі на быдля манер):

Хоць колькі ні вучы асла,

Аслом ён будзе да канца!..

 

[1908]


[1908]

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. - Мн.: Маст. літ., 1996. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан

Беларуская Палічка: http://knihi.com