Сеў, як той крыж на расстаі,
Сярод пушч і поля,
Злажыў рукі і чакае
Усё нейкай долі.
Устане ж, пойдзе полем, логам,
Будзе дыхту, будзе:
Пачапаў тупым нарогам
Кургановы грудзі.
Лом з крыжоў магільных звале,
Бульбу падпякае...
Пад’еў, сеў, як крыж, і далей
Долі ўсё чакае.
А ці ж прыйдзе доля гэта,—
Трудна адгадаці,
Пакуль толькі з лета ў лета
Пляце яму лапці.
[1910]