epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Чары

Покі Юрка не меў чына,

Быў нішто сабе дзяціна,

Па-суседску ў сваёй хаце

Жыў з людзьмі і керзаў лапці.

 

Збеглі годы чарадою —

Ён сягоння старшынёю

І братам з сваёй жа вёскі

Падбівае ўжо падноскі.

 

[1906-1910]


[1906-1910]

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. - Мн.: Маст. літ., 1996. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан

Беларуская Палічка: http://knihi.com