epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Чары

Покі світкі не стыдаўся,

Світкі бацькаўскай, сівой,

Хоць на ўзгляд няўдал здаваўся,

Чыст быў сэрцам і душой.

 

А шнуркамі абчапляўся,

Апнуў спіну чарнатой,—

Чысцей з скуры паказаўся,

Гад стаў сэрцам і душой.

 

[1907]


[1907]

Тэкст падаецца паводле выдання: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995. -462 c. [4] л. іл.
Крыніца: скан