epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Дэпутату N. N.

Пасаромся, дэпутаце,

Хоць сваёй чорнай бялізны,

Ты ж другой, кром Беларусі,

Не павінен мець айчызны.

 

А калі так вельмі хочаш

Мець і мачыху, кром маткі,

То йдзі вон ад нас, шаноўны!

Забірай свае манаткі.

 

Замест пасвіцца над праўдай,

Пасвіць душы йдзі ў загіне,

Хоць табе йдзе лепш да твару

Пасвіць крадзеныя свінні.

 

1908


1908

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. - Мн.: Маст. літ., 1996. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан