epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Дуб

Калыханы ветрамі

Дый на ўсе староны,

Стогне дуб сярод поля,

Стогне дуб зялёны.

 

Стогне, квола трасецца,

Карані трасуцца,

Галлё ломіцца з трэскам,

Лісці ў свет нясуцца.

 

Рухне дуб гэты скора,

Рухне дупляняты,

І ўзыходзіць дасць месца

Жалудам-зярнятам.

 

Гэй, на дубным кургане

Дуброва паўстане,

І зямлі песняй новай

Зашуміць жа дуброва!

 

1906


1906

Тэкст падаецца паводле выдання: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995. -462 c. [4] л. іл.
Крыніца: скан