epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Голуб і дзяцюк

Любе голуб галубку,

На гняздо ладзе лубку;

Дзяцюк любе дзяўчыну

І будуе хаціну.

 

Забіў ястраб галубку,

З гняздом вецер змёў лубку;

Адбіў недруг дзяўчыну,

Агонь знішчыў хаціну.

 

Найшоў голуб другую

Ўжо галубку за тую;

Дзяцюк плача па згубе,

Другой так не палюбе.

 

Голуб зноў гняздо ладзе,

Свайму гору ён радзе;

Хлопца вабе магіла,

Хаткі ставіць не сіла.

 

[1906-1910]


[1906-1910]

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. - Мн.: Маст. літ., 1996. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан