epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Ідзе вясна

Ідзе вясна... На белым полі ложыць плямы!

Вада цурком цячэ з-пад снегу ў долы, ў ямы,

Злятаюцца ды дзіка гракаюць вароны...

Ідзе вясна... каб быццам свет збудзіці сонны.

 

А будзе толькі з гэтага ўсяе карысці,

Што лес на час — каб скінуць после — ўздзене лісце,

Ды зацвітуць і адцвітуць адзін раз лішні

У садзе маладжавым яблыні і вішні;

 

Ўсё тую ж песню адшчабеча салавейка,

Малітву адгалосіць сонейку жалейка...

Ах, пражывеш ты, чалавеча, не напрасне —

Яшчэ адна вясна ў душы навек загасне.

 

1915


1915

Тэкст падаецца паводле выдання: Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т.4. Вершы, пераклады 1915 -1929. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 446 с., [4] л. іл.
Крыніца: скан