epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

"Я мець ад кагосьці..."

* * *

Я мець ад кагосьці

І штосьці прывык:

Ад рускага чына —

Нагайку і штык,

 

Ад польскага пана

Прыгон і бізун,

Ад роднай зямелькі

Няўрод і каўтун..

1914


1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 3. Вершы, пераклады 1911-1914. - Мн.: Маст. літ., 1997. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан