epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

"Як не выйдуць чарнасотнікі..."

* * *

Як не выйдуць чарнасотнікі,

На благое ўсё ахвотнікі,

Дый на ўсю моц закрычаць:

«Думу трэба разагнаць!»

 

Ой, відаці, вельмі хочацца

Пурышкевічам, Дубровінцам

Ковы новыя каваць,

Ізноў турмы напаўняць...

 

Але выйшаў ім ды з памяці

Акцябра дзянёк семнаццаты:

Той вялікі маніфест,

Ды што ў турмах няма мест!

 

Эй гуляйце, чарнасотнікі,

На благое ўсё ахвотнікі:

Не век сеяці вам цьму,

Весна зменіць нам зіму!

 

[1908]


[1908]

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. - Мн.: Маст. літ., 1996. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан

Беларуская Палічка: http://knihi.com