epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Янка і свабода

Прачытаўшы у газеце

Колькі раз нанова,

Што кладуць свабодны арышт

На свабоду слова,—

 

Янка Цемрык усміхнуўся,

Стукнуўся у грудзі:

Ну, цяпер мая Настуля

Лаяцца не будзе!

 

Там-сям з гэтым пахваліўся

І сапсуў паперы:

Сам спынуўся у халоднай

За... свабоду веры.

1913


1913

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 3. Вершы, пераклады 1911-1914. - Мн.: Маст. літ., 1997. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан

Беларуская Палічка: http://knihi.com