epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Летняя раса

Як брыльянты, рассявае

Ночка летняя расіцу,

Туманамі спавівае

Луг зялёны над крыніцай.

 

А як раніца настане,

Бліскі сонца загуляюць,—

Рос прыходзіць адцвітанне,

Туманы у рэчцы таюць.

 

Як брыльянты, гінуць росы

На зялёнай сенажаці;

Сонца косы, нашы косы

Не даюць паўдня ім знаці!

 

1911




Беларуская Палічка: http://knihi.com