Кастрычнік светам здрыгануў,
Стары свет корчыцца ў кананні,
Паўстаў, хто ў путах не заснуў,
І станавіцца да змагання.
З усходу вецер-буралом
Змятае гразь на сваім шляху,
Каб вырас новы, ясны дом
З адвагі, славы і размаху.
Сцягі нязгаслага святла,
Як мак, калышуцца, чырвоны...
Так рэвалюцыя дала
Закон свой свету векапомны.
Ад вас, Кастрычніка сыны,
Ад вашых сэрцаў пралетарскіх,
Як ніва сонечнай вясны,
Чакаюць песень — а бунтарскіх —
Заводаў гулкія гудкі,
Калгасны працавіты трактар,
Чырвонай Арміі штыкі
І паграніччаў нашых варта.
1931