epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Млечны шлях

Лёг па небе Шлях Млечны, шлях злепленых зорак,

Паясом-серабром без канца і пачатку

І цікуе, як месяц, з узгорку на ўзгорак

Пад ім лазіць, мяняючы штоноч апратку.

 

І галубіць шлях бледны зямлю яснавіцай,

Сочыць вочак мільёнамі долю людскую,

То святлей, го мглісцей зацвітае, мігціцца,

Сее скрозь не то сон, не то яву такую.

 

Людзі кажуць, што птушкам, зблудзіўшым уночы,

Млечны Шлях служыць сцежкай-пуцінай у вырай.

Яшчэ кажуць, што гэта слязінкі сірочы

Замяніліся ў зоркі ды свецяць так шчыра.

 

1918


1918

Тэкст падаецца паводле выдання: Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т.4. Вершы, пераклады 1915 -1929. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 446 с., [4] л. іл.
Крыніца: скан