epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

На Новы (1914) год

Новы год у народ

Зважна йдзе,

І з сабой думак рой

Ён вядзе.

 

Дзе ні глянь — моц жадань

Людзі шлюць;

Тыя ўцех, тыя мех

Грошы ждуць.

 

Ну, а я і сям’я

Родных мне

Йдзем з такою мальбой

Да цябе:

 

Дай свабод, Новы год,

Долю дай,

І ўскрасі, прасвяці

Родны край.

[1913]




Беларуская Палічка: http://knihi.com