epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Не ўздыхай

Не ўздыхай, не бядуй, брат замучаны мой!

І жыцця не кляні, не кляні!

Думу-песню запей, стань адважнай ступой,

Яшчэ раз не засні, не засні!

 

Хоць за хмараю хмара плыве чарадой,

Сільней хмар — гэта сонца агні.

І ты, брат, не бядуй, рвіся к сонцу душой,

Яшчэ раз не засні, не засні!

 

Болей крыжам адным — гэта цень прад зарой,

А там лепшыя новыя дні!

Дык не плач жа, брат мой, запей песню са мной!

Яшчэ раз не засні!

 

1909


1909

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. - Мн.: Маст. літ., 1996. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан

Беларуская Палічка: http://knihi.com