epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

"Падсякайце тое дрэва..."

* * *

Падсякайце тое дрэва,

Што ў корні ўсыхае;

Не ўважайце таго сэрца,

Што жалю не мае.

 

Страшце птушку, праз якую

Свойская загіне;

Забывайце песню, што вам

Вораг ваш накіне.

 

Ой, гадуйце, падлівайце

Гай жывы, зялёны:

Сэрцу добраму давайце

Добрыя паклоны.

 

Паважайце тую птушку,

Што крыўды не робе;

Не цурайцесь роднай песні

Ў шчасці і ў жалобе.

 

[1906-1912]


[1906-1912]

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 3. Вершы, пераклады 1911-1914. - Мн.: Маст. літ., 1997. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан

Беларуская Палічка: http://knihi.com