Паэты вучаць месты, вёскі,
Як трэба жыць, багатым быць,
А самі ж часта на падноскі
Не ўмеюць грошы зарабіць.
Пяюць аб шчасці, добрай долі,
Аб волі шчырай для людзей,
Пяюць, не помняць, што ніколі
Не будзеш песняй сыт аднэй.
Спявайце ж, мілыя паэты,
Дый трэба сціха, меру знаць,—
Бо хіцер, хіцер наш век гэты —
Гатоў вам песню апляваць.
31 сакавіка 1906