epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Прыпеўка

Нашто бабе агарод,

Калі баба стара,

Калі бабе са сто год,

Кіпне пэўна зара.

 

Лепш аддаць гэты садок

Дзяўчынцы прыгожай,

Хай гусценькі вішнячок

У садку размножа.

 

Будзе надна у цяньку

Летам паляжаці,

З пекным хлопцам пад руку

Ўдвойчы пагуляці.

 

Будзе вішанькі зрываць

Дзяўчынка наспелы

І дружочка частаваць

І туліць нясмела.

 

1906


1906

Тэкст падаецца паводле выдання: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995. -462 c. [4] л. іл.
Крыніца: скан