epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Саха і валы

(Байка)

«Я цэлы свет кармлю сабой,

Хоць век сама худой»,—

Так саха хвалілася Валом,

Што ярмом

Яе цягнулі неяк днём.

«Напрасна імасць так гамоне,

Валы яе спынілі,—

Каб мы цябе не валачылі,

Гніла б ты ў лесе і сягоння».

 

1910


1910

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. - Мн.: Маст. літ., 1996. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан