epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Саўка ды Грышка

Саўка ды Грышка ладзілі дуду,

Ду-ду-ду-ду, ду-ду-ду-ду, ладзілі дуду,

Сільна хацелі весяліць нуду,

Ду-ду-ду-ду, ду-ду-ду-ду, ладзілі дуду.

 

Як разышліся музыкі, гу-га!

Гу-га-га-га, гу-га-га-га, згінула туга.

Згінула гора, згінула туга,

Гу-га-га-га, гу-га-га-га, згінула туга.

 

Дзедка старэнькі, ўзяўшы ёмкі жмут,

Ту-ту-ту-ту, ту-ту-ту-ту, ўзяўшы ёмкі жмут,

Кіем на дзверы паказаў ім тут.

Ту-ту-ту-ту, ту-ту-ту-ту, ўзяўшы ёмкі жмут.

 

Вы сабе дуйце сваё гоцаца,

Го-ца-ца-ца, го-ца-ца-ца, сваё гоцаца.

Толькі пачнеце з другога канца,

Го-ца-ца-ца, го-ца-ца-ца, сваё гоцаца.

 

[1920-1925]


[1920-1925]

Тэкст падаецца паводле выдання: Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 4. Вершы, пераклады 1915 -1929. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 446 с., [4] л. іл.
Крыніца: скан