epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Сваякі

Раз абселі Беларуса

Маскалі ды Ляхі,

І давай яму сваяцтва

Тыкаці з-пад пахі:

 

— Ты мой ісціны браточак! —

Маскалёк бармоча;

— Ты мой хрэснік, мой сыночак!

Юда-Лях сакоча.

 

Беларус жа ім на тое:

— Сваячкі мае вы:

Смачны жолудзь вам на каву

Дый высока дрэва!

1914


1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 3. Вершы, пераклады 1911-1914. - Мн.: Маст. літ., 1997. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан

Беларуская Палічка: http://knihi.com