epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Святая праўда

«О, колькі гора з волкі ў нас!

Хто з ёй не стаў гол, як той кол?»

Сказаў з павагай Апанас,

Паўкварты ставячы на стол.

 

«Святая праўда, мой кумок!» —

З павагай Юрка патакнуў

І, ляк скідаючы набок,

Другую кварту адаткнуў.

 

[1906-1910]


[1906-1910]

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. - Мн.: Маст. літ., 1996. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан