epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Свінапас і стрынатка

Свінапас, злавіўшы здрадна

У сіло стрынатку,

Стаў чытаці ёй маралы

(Меў таку ўжо ўхватку).

 

«Ты пяюшка, — так ён кажа,—

Сорам мей і ўвагу:

Шмат не пей, не пей і мала,

Не дай з клеткі цягу!

 

Аб маім пастырскім чыне

На’т не думай брыдка,

А тым болей — мей шацунак

Над маёю світкай».

 

А стрынатка: «Ягамосцю!

Чым ты — знаю болей,

Дык пакінь сабе маралы,

Мне дай толькі волю!»

1914


1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 3. Вершы, пераклады 1911-1914. - Мн.: Маст. літ., 1997. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан

Беларуская Палічка: http://knihi.com