epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Так... не...

Так-не, так-не,

Загарак гамоне,

Так-не, так-не,

Учора й сягоння.

Так-не, так-не,

Плакаць ці смяяцца,

Так-не, так-не,

Скарэй слёз даждацца,

Так-не, так-не,

Ёсць і ў нас свабода,

Так-не, так-не,

Но не для народа.

Так-не, так-не,

Ё свабод, як хмараў,

Так-так, так-так,

Но толькі для...

Так-не, так-не.

Ё зямлі нямала,

Так-так, так-так,

Ўсім бы досыць стала,

Так-не, так-не.

Шмат зямлі паханай,

Так-не, так-не,

Но толькі у пана.

Так-так, так-так,

Дзе гора шукаці,

Так-не, так-не.

У мужыцкай хаце,

Так-так, так-так.

Учора й сягоння

Так-не, так-не,

Загарак гамоне.

 

[1905-1907]


[1905-1907]

Тэкст падаецца паводле выдання: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995. -462 c. [4] л. іл.
Крыніца: скан